Іван Біёнчык: «Гульцы «МЛ» падчас матчу дазвалялі сабе абразы ў адрас «Славіі»
Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пасля паражэння ад «МЛ» (0:2) у матчы 8-га тура ЧБ закрануў тэму некарэктных паводзін некаторых гульцоў саперніка пасля матчу.
– Заўважылі, што ўжо пасля фінальнага свістка на падвышаных танах пагаварылі футбалісты абедзвюх каманд, вы былі побач. Нейкія пытанні былі на адрас судзейскай брыгады. З чым гэта звязана?
– Не, да судзейскай брыгады ніякіх пытанняў не было. Якія тут пытанні? Проста падчас матчу дазвалялі тыя ці іншыя гульцы сабе выказванні, абразы… Тут [наша] рэакцыя ўвогуле адэкватная, нармальная рэакцыя на неадэкватныя паводзіны суперніка. Не суперніка, а канкрэтных гульцоў, – сказаў Біёнчык.
Пасля 8 тураў «Славія» ідзе на 4-м месцы ў турнірнай табліцы, адстаючы ад лідзіруючага ў чэмпіянаце «МЛ» на 6 ачкоў.