Усе навіны

Васілевіч пра пераход у «Тарпеда-БелАЗ»: «Пагутарылі з Молашам, паціснулі рукі – і я сказаў БАТЭ «не»

Нападаючы «Тарпеда-БелАЗ» Ілья Васілевіч расказаў пра свой пераход у каманду з БАТЭ і паразважаў пра будучае развіццё кар'еры.

«Мне патэлефанаваў агент, сказаў, што Дзмітрый Васільевіч [Молаш] хацеў бы сустрэцца і пагаварыць. У той самы час ніякіх званкоў ад БАТЭ не было. Я рады, што мы сустрэліся і пагутарылі: Зміцер Васільевіч распавёў, як ён бачыць сітуацыю. Паціснулі рукі. Мне заставалася толькі звольніцца з БАТЭ – і ўсё, я магу тут [у «Тарпеда-БелАЗ»] падпісаць кантракт. Калі я звальняўся, у апошнія дні кантракту патэлефанаваў [на той час спартыўны дырэктар БАТЭ] Міхаіл Хлус і прапанаваў сустрэцца. А я ўжо з Жодзіна перагаварыў. І сказаў БАТЭ «не».

Канешне, хацелася б з'ехаць на павышэнне і паспрабаваць свае сілы ў той жа Еўропе, але калі я буду да гэтага гатовы. Хацелася б стабільнасці тут, ва ўнутраным чэмпіянаце. Спачатку хачу праявіць сябе ў «Тарпеда-БелАЗ», даказаць, што магу быць больш стабільным і прыносіць вялікую карысць камандзе. А далей ужо, дай бог, кудысьці пайсці на павышэнне», – сказаў Васілевіч.