Усе навіны

Аляксандр Сяднёў: «БАТЭ – цікавая, маладая, з запалам каманда, але футбалісты брэсцкага «Дынама» былі крыху дакладней»

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Сяднёў пракаментаваў матч з БАТЭ (4:2) у 8-м туры ЧБ.

«Вельмі цікавы матч, шмат забітых мячоў. Мяркую, што для нас ён быў вельмі цяжкі. Але перамаглі мы заслужана, і па сукупнасці створаных момантаў, і ўвогуле. Мне вельмі спадабалася каманда БАТЭ. Яна сапраўды цікавая, маладая, з запалам. Але мае футбалісты былі крыху дакладней, асабліва ў завяршальнай стадыі. Рады, што яны пачынаюць прывыкаць да адказнасці на дыстанцыі. Хачу, каб мы не гулялі толькі адзін матч, а потым спачывалі на лаўрах, а трэба ўмець выступаць на дыстанцыі. Спадзяюся, што нам хопіць цярпення і самааддачы, якія ў хлопцаў фармуюцца. Крыху ў дысцыпліне нам яшчэ трэба дадаць», – сказаў Сяднёў.