Усе навіны

Білеты на фінальны матч Кубка паміж «Нёманам» і «Тарпеда-БелАЗ» паступілі ў продаж

У продаж паступілі білеты на фінальны матч Кубка Беларусі, у якім згуляюць «Нёман» і «Тарпеда-БелАЗ».

Іх кошт складзе ад 8 да 12 рублёў.

Набыць білеты можна ў электроннай сістэме білетнага аператара ticketpro.by.

Сустрэча пройдзе на стадыёне ЦСК «Нёман» у Гродне 24 мая. Пачатак – у 19:00.