Усе навіны

Брышцель пра фінал ЧС-2025: «Вышэйшыя сілы распарадзіліся так, што зборная Беларусі павінна прайграць»

Нападаючы зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель падвёў вынікі ЧС-2025 на Сейшэльскіх астравах, дзе каманда заваявала сярэбраныя медалі.

«Год таму мы занялі чацвёртае месца, хаця па гульні павінны былі гуляць за золата. Таму сёлета стаяла задача выйсці ў фінал. У хлопцаў былі траўмы зімой, у поўным складзе мы сабраліся толькі ў красавіку. Быў невялікі страх, што не паспеем набраць форму, але трэнер граматна выбудаваў падрыхтоўку, нам пашанцавала з надвор'ем і мы дабіліся патрэбных кандыцый.

Добры спарынг быў з камандай Японіі, якая заўсёды прэтэндуе на высокія месцы. Узровень Сейшэльскіх астравоў і Гватэмалы, канешне, ніжэйшы за ўсіх астатніх удзельніц турніру. Для нас было важна забіць шмат галоў і адчуць упэўненасць перад плэй-оф. З Іранам быў самы цяжкі матч, у іх вельмі хуткія і моцныя гульцы. Дапамагло, што мы правялі шмат спарынгаў у апошнія гады і добра разабралі суперніка.

Магчыма, не хапіла вопыту, усё ж супернікі – шматразовыя чэмпіёны свету, а мы гулялі ў фінале першы раз. Па ходзе гульні перахапілі ініцыятыву, здавалася, яшчэ крыху – і даціснем, але вышэйшыя сілы распарадзіліся так, што мы павінны прайграць. Для нас у любым выпадку выдатны вынік, было крыху крыўдна, але зараз мы шчаслівыя», – сказаў Брышцель.