Усе навіны

Экс-футбалістка маладзёжнай зборнай Нігерыі Акпэ перайшла ў «Дынама»-БДУФК

Склад «Дынама»-БДУФК папоўніла 21-гадовая нігерыйская футбалістка Касарачы Блэсінг Акпэ.

Раней яна выступала на радзіме за «Рыверс Энджэлс» (2019–2024), а ў верасні мінулага года падпісала кантракт з турэцкім «Амедспорам».

У складзе моладзевай зборнай Нігерыі дабралася да чвэрцьфіналу ЧС-2022 U-20.