Крышцiяну Раналду-малодшы правёў дэбютны матч за зборную Партугаліі U-15
Крышцiяну Раналду-малодшы, сын форварда «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду, правёў дэбютны матч за зборную Партугаліі U-15.
Сёння, 13 мая, зборная Партугаліі U-15 абгуляла равеснікаў з Японіі з лікам 4:1 у першым матчы мемарыяльнага турніру імя Улатка Маркавіча ў Харватыі.
Улатка Марковіч – былы харвацкі трэнер і экс-гулец зборнай Югаславіі.
На 54-й хвіліне гульні Крышцiяну Раналду-малодшы выйшаў на замену пры ліку 3:0 на карысць сваёй каманды. Ён адыграў каля 40 хвілін у сваім дэбютным матчы ў складзе зборнай Партугаліі U-15.
Крышцiяну Раналду-малодшы згуляў у футболцы з нумарам 7. Яго бацька, Крыштыяну Раналду, таксама выступае пад гэтым нумарам у складзе нацыянальнай зборнай Партугаліі.
На гэтым турніры партугальская каманда згуляе ў групе разам з камандамі Грэцыі і Англіі, адпаведна, 14 і 16 траўня.
Цяпер каманда Партугаліі ўзначальвае турнірную табліцу групы B.
18 траўня адбудуцца матчы плэй-оф.