Туміловіч – пра сістэму падрыхтоўкі беларускіх пляжнікаў: «Ды яе ўвогуле няма! Пра што мы гаворым, калі гуляюць за зборную, па сутнасці, адны і тыя ж ужо колькі гадоў?»
Экс-трэнер брамнікаў зборнай Беларусі па пляжным футболе Генадзь Туміловіч выказаўся пра сістэму падрыхтоўкі пляжнікаў у краіне.
– Кагосьці яшчэ ў Беларусі можна назваць фанатам пляжнага футбола, хто сапраўды робіць усё для развіцця віду спорту?
– Акрамя гульцоў і Альварада я б успомніў [намесніка старшыні федэрацыі Аляксандра] Баранава. Я ўсё кажу, што сілавікі лезуць у спорт, але Баранаў – адзін з нямногіх, хто дакладна выконвае сваю працу, для якога слова галоўнага трэнера – закон. Выконваў усе рашэнні, якія прымаў Альварада. І яшчэ ён круты арганізатар, заўсёды ўсё ціп-топ. Баранаў рэальна ўпісаўся ў пляжны футбол і робіць вельмі шмат для яго развіцця.
– У Беларусі сістэма падрыхтоўкі ў пляжным футболе чымсьці ўнікальная або такая ж, як у іншых краінах?
– Ды яе ўвогуле няма! Пра што мы гаворым, калі гуляюць за зборную, па сутнасці, адны і тыя ж ужо колькі гадоў? Маладыя на падыходзе ёсць? Не. Дык пра якую сістэму падрыхтоўкі можна тады казаць? Хлопцы самі сябе робяць, у тым ліку за рахунак працавітасці. Я нават не магу ўявіць, што будзе з пляжным футболам у Беларусі, калі скончыць гэтае пакаленне. Але гэта тэма бясконцая, якую можна працягваць доўга, – адзначыў Туміловіч.