Усе навіны

Анастасія Пабягайла: «Рада, што цяпер маю магчымасць дапамагчы зборнай Беларусі»

Паўабаронца зборнай Беларусі Анастасія Пабягайла расказала пра сваё вяртанне ў жаночую зборную Беларусі.

Раней Пабягайла стала чэмпіёнкай Даніі ў складзе «Фартуны».

– Рада, што цяпер маю магчымасць дапамагчы зборнай. У той жа час трэба абмовіцца: пасля завяршэння клубнага сезона планую аднаўленне ў сувязі з наяўнымі мікратраўмамі, на якое спатрэбіцца час. А пасля, з лета, буду дапамагаць нашай зборнай, - сказала Пабягайла.

Апошні раз Пабягайла выклікалася ў зборную ў верасні 2023 года.