Усе навіны

15 мая пройдзе лёсаванне 1/32 фіналу Кубка Беларусі

15 мая пройдзе лёсаванне 1/32 фіналу Кубка Беларусі. Працэдура пачнецца аб 11.00.

У турніры прадоўжаць выступленне каманды, якія пераадолелі стадыю 1/64 фіналу: мінскія «Энергетык-БДУ», «Крумкачы», «Інформ» і «Д-Медыя», капыльская «Бабоўня», «Друць» з Круглага, магілёўскі «Тэхнолаг-БДУТ», віцебскі «Газавік», «Полацк», мазырскі МНПЗ, «Масты», «Свіслач», «Агра-Пелішча» з Камянца, бярозаўскі «Крэчат», пінскі «Стэнлес» і «Надзея» з Баранавіцкага раёна.

Да іх далучацца «Міёры» (Д3) і 11 каманд першай лігі: гомельскія «Лакаматыў» і «Паперпрам», бабруйская «Белшына», пінская «Хваля», «Ліда», «Слонім 2017», «Ніва» з Доўбізна, «Баранавічы», «Баранавічы», «Орша», «Асіповічы», мінскі «Юні Ікс Лабс».

«Дняпро» і «Астравец» – як лідары Д2 – атрымалі прамыя пуцёўкі ў 1/16 фіналу.

У розыгрышы Кубка не ўдзельнічаюць дублюючыя саставы і каманда АБФФ U-19.