Усе навіны

«Сампдорыя» ўпершыню за сваю 78-гадовую гісторыю вылецела ў Серыю C

«Сампдорыя» ўпершыню за сваю 78-гадовую гісторыю вылецела ў Серыю C па выніках сезона.

У апошнім туры Серыі B генуэзскі клуб згуляў унічыю з «Ювэ Стабія» (0:0).

«Сампдорыя» заняла 18-е месца ў Серыі B, набраўшы 41 ачко за 38 тураў, адстаўшы на адно ачко ад «Салернітаны», якая забяспечыла сабе месца ў плэй-оф за права застацца ў лізе, атрымаўшы перамогу з лікам 2:0 над «Чытадэлай».

Табліца тут.

«Сампдорыя», якая выйграла свой адзіны тытул Серыі А ў 1991 годзе, выступала ў другім дывізіёне італьянскага футбола з таго часу, як у канцы сезона 2022/23 вылецела з Серыі А.