Усе навіны

Зіновіча прызвалі ў беларускае войска (Metaratings.ru)

22-гадовага беларускага паўабаронцу махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д1) Кірыла Зіновіча прызвалі на тэрміновую службу ў войска.

Як паведамляе Metaratings.ru, гулец адбываў на Радзіму пасля атрымання позвы, прайшоў медкамісію, прыняў прысягу і дзень прабыў у размяшчэнні чыгуначных войскаў, але пасля вярнуўся ў Махачкалу і згуляў у матчы РПЛ супраць «Зеніта» (0:1).

Пасля заканчэння сезона Зіновіч павінен будзе адбыць у частку для праходжання паўтарагадовай службы.

За «Дынама» гулец выступае са студзеня 2024 года. На яго рахунку гол і дзейсная перадача ў 42 матчах. Кантракт махачкалінскага клуба з гульцом заканчваецца ў чэрвені 2025 года.