Усе навіны

Шаміль Газізаў: «Зіновіч ужо прыняў прысягу ў войску. Магчыма, «Дынама» Махачкала прыпыніць кантракт з беларусам»

Генеральны дырэктар махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д1) Шаміль Газізаў пракаментаваў прызыў у беларускае войска 22-гадовага паўабаронцы каманды Кірыла Зіновіча.

У 24 матчах РПЛ гулец забіў 1 мяч.

– Зіновіч да 25 траўня знаходзіцца ў нас у камандзіроўцы. А потым вяртаецца ў Беларусь. Ён ужо там быў і прыняў прысягу.

Можна сказаць, што ён ужо ў войску, прыняў прысягу ў пачатку траўня. У яго было шмат павестак, але ён заўсёды з'яўляўся ў ваенкамат.

На гэты раз рашэнне па ім прынялі такое. Што будзе далей, пакуль ня ведаю. Магчыма, гэта будзе прыпыненне кантракту... Будзем размаўляць. Яго кантракт сапраўдны яшчэ два гады, – сказаў Газізаў.