Усе навіны

Прадстаўнікі цэнтрбека «Борнмута» Хейзена прыбылі ў Мадрыд для завяршэння афармлення здзелкі з «Рэалам»

Прадстаўнікі цэнтральнага абаронцы «Борнмута» Дзіна Хейзена ў Мадрыд для фінальнага ўзгаднення кантракту футбаліста з «Рэалам», паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Па даных крыніцы, мадрыдскі клуб ужо ўзгадніў дэталі трансферу 20-гадовага футбаліста з «Борнмутам».

У выпадку продажу цэнтрбека, «вішні» атрымаюць 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, якія будуць выплачаныя англійскай камандзе ў 3 этапы.

Зараз абмяркоўваюцца ўмовы асабістага кантракту Хейзена са «сметанковымі». Футбаліст атрымаў прапанову падпісаць пагадненне тэрмінам на 5 гадоў.

Па даных журналіста Relevo Матэа Марэта, гулец ужо пагадзіўся на пераход у «Рэал».

«Ювентус», за які раней выступаў Хейзен, павінен атрымаць 10% ад продажу футбаліста.

Дзін перайшоў у «Борнмут» у ліпені 2024-га з «Ювентуса» за 15 млн еўра. Ягоны кантракт дзейнічае да 30 чэрвеня 2030-га.

Таксама Рамана пісаў, што Хабі Алонса, які, па чутках, можа ўзначаліць «Рэал» замест Карла Анчалоці, папрасіў мадрыдскі клуб паскорыць здзелку па Хейзену.

У гэтым сезоне ён вызначыўся 3 галамі і 1 асістам у 34 матчах за клуб. Статыстыка і трансферная гісторыя 20-гадовага іспанца тут.