Салах, Ісак, ван Дэйк, Райс – сярод прэтэндэнтаў на званне гульца сезона ў АПЛ
Прэм'ер-ліга прадставіла восем прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца сезона.
Сярод іх адразу трое прадстаўнікоў «Ліверпуля» (Салах, ван Дэйк, Гравенберх), а таксама футбалісты «Арсенала», «Нотынгем Форэст», «Брэнтфарда» і «Ньюкасла».
Галасаванне праходзіць да 19 траўня. Вынікі фанацкага галасавання будуць спалучаныя з выбарам экспертнага журы. Пераможцу аб'явяць на наступным тыдні.
Прэтэндэнты на званне гульца сезона ў АПЛ:
– Махамед Салах («Ліверпуль») – 36 матчаў, 28 галоў, 18 асістаў;
– Вірджыл ван Дэйк («Ліверпуль») – 36 матчаў, 14 «сухіх» гульняў;
– Раян Гравенберх («Ліверпуль») – 35 матчаў, 4 асістаў;
– Дэклан Райс («Арсенал») – 33 матчы, 3 галы, 7 асістаў;
– Аляксандэр Ісак («Ньюкасл») – 33 матчы, 23 галы, 6 асістаў;
– Брыян Мбемо («Брэнтфард») – 36 матчаў, 18 галоў, 7 асістаў;
– Морган Гібс-Уайт («Нотынгем Форэст») – 32 матчы, 6 галоў, 8 асістаў;
– Крыс Вуд («Нотынгем Форэст») – 34 матчы, 20 галоў, 3 асістамі.
Галасаванне даступна на афіцыйным сайце EA SPORTS.