Усе навіны

Слот, Хау, Санту, Франк, Перэйра – кандыдаты на званне трэнера сезона ў АПЛ

Апублікаваны спіс кандыдатаў на ўзнагароду Barclays Manager of the Season – найлепшага трэнера сезона ў англійскай Прэм’ер-лізе.

У спіс намінантаў увайшлі:

Арнэ Слот («Ліверпул») – дэбютны сезон у АПЛ і адразу чэмпіёнства. «Ліверпул» датэрмінова заваяваў тытул, а Слот стаў першым нідэрландцам, які выйграў Прэм’ер-лігу.

Нуну Эшпірыту Санту («Нотынгем Форэст») – вывеў каманду ў еўракубкі ўпершыню за больш чым 30 гадоў і тройчы прызнаваўся трэнерам месяца.

Эдзі Хау («Ньюкасл») – змагаецца за другое месца і вяртанне ў Лігу чэмпіёнаў, пераўзышоўшы вынік мінулага сезона.

Томас Франк («Брэнтфард») – вядзе каманду да самага высокага месца ў гісторыі клуба і магчымаму дэбюту ў еўракубках.

Вітар Перэйра («Вулверхэмптан») – здолеў выратаваць «ваўкоў» ад вылету пасля таго, як прыняў каманду на 19-м месцы ў снежні.

Аддаць свой голас за найлепшага трэнера сезона можна на афіцыйным сайце EA SPORTS.