Усе навіны

Гравенберх, Палмер, Саліба і іншыя – сярод намінантаў на прыз найлепшаму маладому гульцу ў сезоне АПЛ

Прэм’ер-ліга абвясціла васьмярых намінантаў на прэстыжную ўзнагароду Hublot Young Player of the Season за сезон 2024/25. Усе футбалісты былі ва ўзросце да 23 гадоў на пачатку сезона. Пераможца вызначыцца на падставе галасавання заўзятараў і ацэнкі экспертнай панэлі.

Сярод намінантаў:

Ліэм Дэлап («Іпсвіч») – 12 галоў і 2 выніковыя перадачы за сезон. Першы намінант ад клуба, які вылецеў з Прэм’ер-лігі. Забіў больш за трэць галоў сваёй каманды;

Энтані Эланга («Нотынгем Форэст») – 6 галоў і 10 асістаў. Адзін з лідараў па колькасці выніковых перадач;

Раян Гравенберх («Ліверпуль») – ключавая фігура чэмпіёнскага складу Арнэ Слота. Лепшы ў камандзе па колькасці адбораў (185) і перахопаў (57);

Дзін Хейзен («Борнмут») – 3 галы, 7 «сухіх» матчаў, 181 вынас мяча;

Коўл Палмер («Чэлсі») – 15 галоў і 8 асістаў. Леташні ўладальнік узнагароды;

Жаа Пэдра («Брайтан») – 10 галоў і 6 выніковых перадач. Адзін з нямногіх, хто рэалізаваў усе пенальці (5 з 5);

Морган Роджэрс («Астан Віла») – 8 галоў і 9 асістаў. Адзін з лідараў па паказчыку xG-assist;

Уільям Саліба («Арсенал») – 12 «сухіх» матчаў. Цэнтральны абаронца з найлепшымі паказчыкамі ў лізе па адборам 1-на-1 (79,5% паспяховых дзеянняў).

Імя пераможцы будзе абвешчана пасля заканчэння чэмпіянату. Прагаласаваць можна тут.