Усе навіны

«Астана» Эбонга можа не згуляць з «Улытаў» праз запазычанасці – сёння каманда не выйшла на трэніроўку

У чацвер, 15 траўня, футбалісты «Астаны», за якую выступае Макс Эбонг, не выйшлі на трэніроўку.

Футбалістам, трэнерскаму штабу і персаналу не выплочваюць заробак ужо некалькі месяцаў.

Праз гэта «Астана» можа абвясціць байкот гасцявому матчу 9-га тура чэмпіянату Казахстана супраць «Улытаў».

Раней галоўны трэнер каманды Грыгорый Бабаян заявіў на прэс-канферэнцыі, што футболістам цяжка гуляць і дэманстраваць высокія вынікі праз фнансавыя праблемы ў клубе.