Усе навіны

Карла Анчалоці: «Калі пакіну «Рэал» – зраблю гэта са спакоем, бо я зрабіў усё, што мог»

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пасля матча з «Мальёркай» (2:1) распавёў пра тое, якія адчуванні выклікае ў яго праца ў мадрыдскім клубе.

«Гэта было незабыўна, кожны раз, калі я сяджу на лаве запасных на «Санцьяга Бэрнабэу» – гэта нешта асаблівае, як і ўсе папярэднія разы.

Я думаю, што ў дзень, калі я пакіну «Рэал Мадрыд», зраблю гэта са спакоем і ўпэўненасьцю. Бо я зрабіў усё, што мог. Я выдатна правёў час, але футбол не заканчваецца.

Мае каманды заўсёды будуць старацца перамагаць да апошняй секунды», – сказаў Анчалоці.

65-гадовы спецыяліст трэніраваў «Рэал» з 2013 да 2015 года, пасля чаго зноў узначаліў каманду ў 2021 годзе. Разам з камандай ён заваяваў 15 трафеяў. Яго кар'ера тут.

Раней стала вядома, што пасля заканчэння сезона ён узначаліць зборную Бразіліі.

Зборная Бразіліі ў чэрвені 2025 года згуляе ў 2 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2026 года. Расклад каманды тут.