Усе навіны

Трэнер «Смаргоні» Дараховіч пра судзейства ў гульні са «Славіяй»: «Адэкватныя людзі ўсё бачылі»

Трэнер «Смаргоні» Сяргей Дараховіч пракаментаваў паразу ад «Славіі» (0:2).

– Што вы хочаце ад мяне пачуць?

– Каментары па матчы.

– Каментары? Лік на табло, 2: 0, вось і ўсе каментары. Ёсць яшчэ пытанні?

– Сяргей Іванавіч, вам сапраўды не хочацца нічога казаць, таму што потым могуць быць наступствы?

– Я думаю, адэкватныя людзі, хто глядзеў футбол - усе бачылі, гэтым усё сказана. Я прамаўчу. Што цяпер казаць? Рахунак на табло. Тое, што я нешта скажу – ад гэтага нічога не зменіцца. Мне проста крыўдна за маю каманду, маіх хлопцаў, якія біліся, аддаваліся гэтай гульні цалкам.

– Часцяком эмацыйны фон многае вырашае. У мінулым туры каманда дамаглася перамогі ў абласным дэрбі. Ці хапіла сёння эмоцый? Ці паўплывала гэта неяк на матч?

– Я думаю, усе бачылі, што паўплывала. Гульня была да гола. Мы без момантаў атрымалі гол у сваю браму. Я проста не разумею такія моманты, калі мяч ужо быў амаль у сярэдзіне поля, але мы атрымліваем пенальці ў сваёй штрафной...

– Калі глядзець гульню да пенальці, і выдалення, то часцяком у Смаргоні атрымлівалася стрымліваць атакуючы парыў суперніка. За кошт чаго вашай камандзе атрымалася правесці настолькі якасны першы тайм і, па сутнасці, нічога не даць стварыць суперніку?

– За кошт добрай самааддачы хлопцаў. Па-першае, у кожнай з ліній абараняецца ўся каманда. Плюс мы працуем на трэніроўках, і хлопцы выконваюць тое, што ад іх патрабуецца. І як паказвае гульня, выконваюць гэта на 100%.

Улавілі гэта, перабудаваліся ў гэтую схему. Скажу шчыра, мне яна трошкі не імпануе, але праз тое, што ёсць недахоп футбалістаў у пэўных пазіцыях, мы гуляем 3-5-2, але ў нас няма профільных латэраляў, у нас цэнтральныя абаронцы гуляюць латэралямі. Я думаю, калі б у нас у гэтай схеме былі профільныя латэралі, мы былі б прадуктыўней у атацы. Мы губляем у атацы, у абароне трошкі позняцца перастраенні. Таму ўзнікаюць моманты.

– Яшчэ адзін цікавы эпізод паўстаў пасля выдалення, і пенальці. Вы праз Іллю Багдановіча перадалі сваім футбалістам указанні на паперцы. Чаму менавіта такі спосаб быў абраны? І можа быць, прыадкрыеце сакрэт, нейкая чароўная формула была?

– Не, мы пасля выдалення мы зноў перабудаваліся на тры абаронцы. Не хацеў крычаць, каб даносіць гэта да каманды. Спрабавалі нешта нагнятаць і ствараць, каб усё ж такі пры сваіх заўзятарах забіць гол і адыграцца, – сказаў Дараховіч.