Молаш пра МЛ: «#####, абсірае іншы клуб. Не чапайце БелАЗ, завядзецца – горш вам будзе, #####. За масажыста прыношу прабачэнні»
Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш згадаў пра тое, што адбывалася пасля матча ў адказ паўфіналу Кубка Беларусі з «МЛ» (1:0).
– У нас лагатып, мы сусветны брэнд, ##### [блін]. Гэта БелАЗ, гэта махіна, ##### [блін], якую не трэба чапаць. ##### [блін], абсірае іншы клуб, ##### [блін], – мы не выказваем… Не чапайце БелАЗ, завядзецца – горш вам будзе, ##### [блін]. Калі людзі… Гэта я па «Макслайне» кажу.
Калі наш масажыст [Сяргей Шматко] там нешта перабраў… Я відэа паглядзеў – на трыбуны ён не паказваў (падчас імітацыі фрыкцый у сексе рукі Шматко не былі накіраваныя на трыбуну, але адразу пасля гэтага масажыст павярнуў галаву да заўзятараў «МЛ» і кіўнуў ім – Tribuna.com). Ну, ішоў чалавек, ішоў. Я прыношу прабачэнні заўзятарам «Макслайна».
Але брэнд БелАЗ – кажу, сусветны брэнд, гэта гонар нашай краіны, Нікому не дазволена на наш лагатып, на нашага, ##### [блін], фундатара, машыну так казаць. Гэта што тычыцца паўфіналу, – сказаў Молаш.