Крывушэнка пра матч з «Гомелем»: «Пры ліку 0:2 пайшла мужчынская гульня, якой «Нафтану» не хапала з самага пачатку»
Галоўны трэнер «Нафтана» Ігар Крывушэнка пракаментаваў паразу ад «Гомеля» (0:2).
– Скажу так, былі і нядрэнныя моманты ў гульні, былі і не вельмі добрыя. Проста не атрымалася ў нас цэласнай і досыць упэўненай гульні на працягу ўсяго матчу. Трошкі нясмела пачалі, дазволілі суперніку прыціснуць сябе да брамы, гол прапусцілі досыць хутка.
Другі гол – няшчасны выпадак. Вынас ад свайго і выхад сам-насам. Такія галы, на жаль, нам залятаюць і растлумачыць іх цяжка. Пры ліку 0: 2, напэўна, трошкі завяліся, пайшла мужчынская гульня. Гэтага не хапала з самага пачатку.
– «Нафтан» у гэтым сезоне трошкі «вагае». Каманда можа выйграць у «Мінска», згуляць 2:2 з брэсцкім «Дынама», а затым саступіць 0:3 «Тарпеда-БелАЗ». З чым гэта звязваеце?
– А з чым мне гэта звязаць? Па гульні, напэўна, так мы буйна прайгралі МЛ. А ў астатніх матчах мы такія галы сабе прывозілі, што мне проста складана іх растлумачыць з-за чаго гэта адбываецца, мне складана сказаць.
Каманда будзе працаваць, будзе старацца набіраць ачкі і даваць бой. Тут да ўсяго іншага яшчэ трэба і невялікае шанцаванне і, натуральна, майстэрства, якога, напэўна, не ва ўсіх хапае, – сказаў Крывушэнка.