Усе навіны

Ляўчук пра перамогу над «Акжэтпесам»: «Перад выездам я хлопцаў «Актабэ» па-добраму замбіраваў»

Галоўны трэнер «Актабэ» Вячаслаў Ляўчук пракаментаваў перамогу над «Акжэтпесам» (3:1) у 9-м туры чэмпіянату Казахстана.

Для беларускага спецыяліста гэта першы матч на пасадзе галоўнага трэнера каманды. Да гэтага ён тры матчы правёў з камандай у якасці выконваючага абавязкі.

Адзначым, што перамога над «Акжэтпесам» дазволіла «Актабэ» заняць лідзіруючую пазіцыю з 25 ачкамі на рахунку.

«Канешне, у тым графіку, у якім мы зараз знаходзімся, тое, што хлопцы стварылі – гэта вельмі выдатна. Паверце, гэта не нейкая бравада, не нейкія прыгожыя, высокія словы.

Перад гэтым выездам я рабят па-добраму замбіраваў, каб прывезці максімальную колькасць ачкоў. У нас была найцяжэйшая гульня ў Кызылардзе, а зараз мы прыехалі ў зусім іншыя ўмовы, кантраст.

Але так, як сёння хлопцы сябе праявілі, – гэта сапраўды дарагога каштуе. Выцягнуць валявую перамогу – гэта вельмі выдатна. Вельмі сімпатычная гульня, вельмі падабаецца мадэль гульні. У першым тайме, калі мы прапусцілі гол, адчувалася перавага каманды суперніка – вельмі шмат вольнасцяў мы дазволілі двум апорным.

Не ведаю, ці заўважылі вы, але я перабудаваў тактычную расстаноўку гульні каманды, і гэта дало свой плён. Зыходзячы з гэтага, значыць, правільна спрацавалі», – сказаў Ляўчук.