Усе навіны

Кубараў пра матч з «Віцебскам»: «Арсенал» пакуль не можа ўтрымаць пераможны лік і гэта, вядома, сумна»

Трэнер дзяржынскага «Арсенала» Алег Кубараў пракаментаваў матч з «Віцебскам» (1:1).

– Чарговая нічыя і падобны сцэнар гульні. Мы пакуль не можам утрымаць пераможны лік і гэта вядома сумна, таму што хочацца, каб такія матчы, калі супернік дазваляе гуляць і дазваляе ствараць моманты, даводзіць да перамогі. Я не кажу, што мы сёння перайгралі апанента або найгралі на перамогу. Але часам трэба, каб удача была на нашым баку. Будзем думаць, як гэтую паласу пераадолець, яна зацягнулася. Спадзяюся, што гэта атрымаецца зрабіць найбліжэйшым часам.

– З чым звязаная замена Гаявога ў перапынку?

– Гэта планавая замена. Не таму, што мы асабліва спадзяемся на Гаявога. Кірыленка – адзін з ключавых гульцоў нашага нападу. Але ў сувязі з тым, што ён прапусціў некалькі дзён з-за тэмпературы – функцыянальна ён не быў гатовы адыграць два тайма. Таму, калі б гэта быў не Гаявой, то Кірыленка памяняў бы кагосьці іншага.

– А сёння ліміт легіянераў дазваляў вам паставіць у браму Палянскага. Чаму быў зроблены выбар на карысць Сарока?

– Пытанне, напэўна, больш трэнеру брамнікаў, чаму выбар зроблены на карысць таго ці іншага гульца. Тут не стаяла пытанне выбару паміж Палянскім або Сарока. Рашэнне, было відавочна, таму што гэтае пытанне не абмяркоўвалася, – сказаў Кубараў.