Усе навіны

Вячаслаў Вашкевіч: «Віцебск» сёння быў у такім стане, што «Арсенал» мог і павінен быў перамагаць»

Галоўны трэнер «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч выказаўся пра нічыю з «Віцебскам» (1:1).

– Мы гулялі з камандай, якая знаходзіцца вышэй за нас у табліцы. І тое, што мы незадаволеныя нічыёй, характарызуе нас як каманду, якая імкнецца і хоча гуляць на перамогу. Не атрымліваецца забіць больш, чым супернік. Ну і прапускаем у кожнай гульні Дурныя, неабавязковыя мячы. Вельмі проста прапускаем. Трэба працаваць над сабой у трэніровачным працэсе над рэалізацыяй, каб у атацы выглядаць лепш. Ну і ў абароне трэба быць сабраным, уважлівым і не дапускаць памылак.

– Сёння здалося, што было вельмі мала вастрыні. З чым звязваеце?

– У першым тайме яе зусім не было. Мы пра гэта гаварылі ў перапынку і рабілі пэўныя карэктывы. Казалі, што калі хочам выйграць, то трэба часцей біць па варотах. У другім тайме былі ледзь вастрэй, але забілі толькі адзін мяч і той з пенальці. Ну, а так былі моманты ў другім тайме, пасля якіх маглі забіваць. Першым прыходзіць на розум момант у Французава, адразу пасля якога прапусцілі. Спрацавала залатое правіла: не забіваеш ты – забіваюць табе.

– Які цяпер у хлопцаў настрой?

– Зразумела, што адразу пасля гульні яны засмучаныя. У чарговы раз не выйграем... а бо, мне здаецца, «Віцебск» сёння быў у такім стане, што мы маглі і павінны былі перамагаць, – сказаў Вашкевіч.