Усе навіны

Трэнер БАТЭ Мігаль: «МЛ заслужана перамог, стварыў больш галявых момантаў. Я гульнёй незадаволены, прапускаем такія лёгкія мячы»

1

Галоўны трэнер БАТЭ Іван Мігаль пракаментаваў паразу ад МЛ (1:2).

– МЛ заслужана перамог, стварыў больш галявых момантаў. Я гульнёй незадаволены, прапускаем такія лёгкія мячы, мала галявых момантаў, не верым у сябе, плюс шмат прэтэнзій індывідуальна па якасці гульні. Жадання шмат, але акрамя жадання нічога няма.

– Ці справядліва будзе гэты матч падзяліць на да і пасля. Усё ж такі першы тайм правальны, і па момантах і два мячы прапусцілі, а ў другім ужо весялей.

– Ну так, прапусцілі два мячы, потым адзін забілі, ледзь-ледзь лепш сталі гуляць, але ўсё роўна ў канцоўцы бачылі, што МЛ бліжэй да трэцяга голу, чым мы да другога.

– Першы гол – памылка Арсенія Скапца, але мы ведаем, што вы верыце ў гэтага хлопца, падтрымалі яго ў перапынку? Ці ён, у прынцыпе, устойлівы?

– Не, ён такі ўстойлівы, але падтрымалі ў распранальні. Але яшчэ раз, мы вельмі шмат таму гуляем, шмат мячоў прывозім самі сабе. Нельга дапускаць гэтага.

– Наколькі задаволеныя заменамі? Іх было шмат, у асноўным у атакавалую групу.

– Хацелася б, каб, калі выходзілі, то больш узмацнялі нашу гульню. Пакуль ёсць пытанні да тых, хто выходзіць на замену.

– Даніла Жульпа сёння ў заяўку не трапіў, што з ім такое?

– У яго дыскамфорт пяткі пасля гульні з Берасцем, таму ён трэніраваўся індывідуальна, спадзяемся, што да наступнай гульні ён адновіцца, – сказаў Мігаль.

Ирина Ходосевич
ну в принципе все прогнозируемо БАТЭ находиться в таблице и так что то высоко, пока не будет качественных футболистов ни чего не измениться
Адказаць
1