Усе навіны

Аляксандр Шагойка: «МЛ рыхтаваўся пачаць агрэсіўна, каб ціснуць і паспрабаваць рэалізаваць моманты. Гэта атрымалася»

Галоўны трэнер МЛ Аляксандр Шагойка пракаментаваў перамогу над БАТЭ (2:1)

– За выключэннем першых 15-20 хвілін другога тайма выступілі дастаткова нядрэнна, зрабілі ўсё, што планавалі. Гэта працавала і прынесла нам два галы.

– Вельмі добрая перавага ў першым тайме, два забітыя мячы. Рабілі акцэнт на тым, што дома так агрэсіўна пачаць, улічваючы, што ў Мазыры, з пункту гледжання гульні не ўсё атрымалася?

– Так, у Мазыры не ўсё атрымалася, скажам так, таму добра, што добра скончылася. Мы гуляць дома заўсёды хочам агрэсіўна. Як гэта атрымліваецца – гэта ўжо іншае, але рыхтаваліся пачаць агрэсіўна, каб ціснуць і паспрабаваць рэалізаваць моманты. Гэта, у прынцыпе атрымалася, маглі і больш забіць, але, на жаль, толькі два.

– Трохі здзівілі ў перапынку двайны заменай у групу атакі, да чаго гэтыя замены павінны былі прывесці?

– Скажу так, каб лішняга не нагаварыць, напэўна, цяпер зрабіў бы па-іншаму.

– Улічваючы, што БАТЭ паддавіў па ходзе другога тайма, вы самі казалі, што ў першыя 15 хвілін самі на сябе падобныя не былі, затым атрымалася сітуацыю выраўнаваць? Пасля прапушчанага мяча не паплылі?

– Так, потым ледзь-ледзь выраўнялі, маглі забіваць, але, на жаль, не забілі.

– Эпізод з пенальці, наколькі ўдалося яго разгледзець з вашай пазіцыі?

– Я не бачыў момант, таму напэўна не скажу, але ёсць пытанні.

– Па заменах пытанне, Ці задаволеныя хлопцамі, якія выйшлі і абаранкаў на пазіцыі левага абаронцы, таксама нешта нестандартнае.

– Скажам так не ўсімі задаволены, хто выйшаў, – сказаў Шагойка.