Усе навіны
photo

Лінекер канчаткова пакіне BBC пасля публікацыі сторыс з антысеміцкім эмодзі

Былы нападаючы зборнай Англіі і тэлеэксперт Гары Лінекер пакіне BBC пасля завяршэння АПЛ сезона 2024/25, піша Sky News.

Лінекер зімой абвясціў пра тое, што пакіне праграму «Матч дня», дзе ён быў вядучым з 1999-га, а апошнія сем гадоў быў самай высокааплатнай персонай на BBC.

Але раней у планах было, што англічанін будзе працаваць на чэмпіянаце свету-2026 – цяпер у BBC адмовіліся ад гэтага.

Прычынай стала тое, што Гары перапосціў у сацсетках сторыс разам з эмодзі пацука – такая выява выклікала абурэнне ў яўрэйскай супольнасці, бо яна выкарыстоўвалася ў прапагандзе нацысцкай Германіяй для дэгуманізацыі яўрэяў.

У наступным сезоне вядучымі «Матча дня» будуць Марк Чэпмэн, Келі Кейтс і Гебі Логан.