Супрацоўнік «Дынама» Брэст Міц: «Матчдэй акупляецца дзякуючы мерчу, квіткам і фудкорту»
Спецыяліст па працы з заўзятарамі «Дынама» Брэст Дзмітрый Міц расказаў пра заробкі на хатніх матчах.
– Канкрэтныя лічбы я сказаць не магу, але там не касмічныя сумы. Скажу, што гэта акупляецца. Мы не працуем у мінус сабе. Матчдэй акупляецца дзякуючы мерчу, білетам, фудкорту. Усё гэта працуе.
З лічбаў магу толькі сказаць, што мы прадалі настолькі шмат шалікаў у мінулым годзе... У некаторых клубаў няма такой наведвальнасці за сезон. Такая лічба была для мяне нечаканай, зайшлі шалікі ўсім.
У гэтым годзе мы зрабілі калекцыю з цытатай Марцэла Лічкі, дзе гаворыцца: «Гульцы прыходзяць і сыходзяць, а «Дынама» – назаўжды». І некаторыя людзі прыходзілі ў нашу кругласутачную краму ў дзве гадзіны ночы, вось чалавек 2-3 шалікі забраў. Уся калекцыя сышла за дзень-два.
Кошты на квіткі фармуем такія ж, як у кінатэатры. Плюс-мінус ад яго скачам, – сказаў Міц.