АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Рэтэгі пабіў клубны рэкорд для гульцоў «Аталанты» па колькасці забітых мячоў за адзін сезон у Серыі А
17 траўня «Аталанта» на выездзе абгуляла «Джэнаа» (3:2) у матчы 37-га тура Серыі А.
Пераможным мячом для бергамаскаў у гэтым матчы вызначыўся 26-гадовы форвард зборнай Італіі Матэа Рэтэгі, які забіў у вароты «Джэнаа» на 89-й хвіліне гульні.
Гэты забіты мяч стаў для Рэтэгі 25-м у складзе «Аталанты» у Серыі А ў гэтым сезоне. Такім чынам ён устанавіў клубны рэкорд рэзультатыўнасці за адзін сезон у гэтым турніры.
Рэтэгі пабіў рэкорд Філіпа Індзагі, які ў кампаніі 1996/97 забіў 24 мячы.
Матэа ў гэтым сезоне правёў 35 матча ў чэмпіянаце Італіі і адзначыўся 7 асістамі ў гэтых гульнях. У дадзены момант ён найлепшы бамбардзір Серыі А.