Усе навіны

«Намміністра спорту» Барауля пацвердзіў дату адкрыцця Нацыянальнага стадыёна – 7 чэрвеня

Так званы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля назваў дакладную дату адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску.

Раней пра яе паведамляла «Трыбуна».

– Адкрыццё гэтай цудоўнай арэны запланавана на 7 чэрвеня. Нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны з дапамогай нашых кітайскіх сяброў, будзе ўмяшчаць 33 тыс. гледачоў, ён адпавядае ўсім міжнародным стандартам і гатовы прымаць сустрэчы самага высокага ўзроўню.

Пакуль, на жаль, ёсць абмежаванні на правядзенне міжнародных афіцыйных матчаў у Беларусі. Гэтыя пытанні вырашаюць ФІФА і УЕФА, але мы вельмі спадзяемся, што здаровы сэнс возьме верх і ў хуткім часе нашы заўзятары ўсё ж убачаць міжнародныя паядынкі, – распавёў Барауля.

Нагадаем, на 10 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне запланавана правядзенне таварыскай сустрэчы паміж зборнымі Беларусі і Расіі.