Усе навіны

Ігар Слесарчук: «На падыходзе Сярога Ціханоўскі, Чарвякоў ужо заходзіць у агульную групу «Віцебску»

Галоўны трэнер «Віцебску» Ігар Слесарчук распавёў пра лазарэт каманды.

– Там не толькі Цевераў і Радзікоўскі.

На падыходзе Сярога Ціханоўскі, Захар Чарвякоў ужо заходзіць у агульную групу. Эгедэг Маглуар, на жаль, пакуль працягвае лячэнне.

Скібскі Ян пакуль тое ж самае. Плюс, Ян Масесаў – яшчэ зімой было пашкоджанне.

Ну а ў Руслана [Цеверава] абследаванне паказала… нічога не паказала. Спадзяемся, ён будзе ў страі.

У Дзімы Радзікоўскага больш складана. Позна ўвечары рабілі МРТ, там яшчэ трэба правільна яго прачытаць. Але спадзяемся. Дзіма рвецца ў бой. Ён і з «Арсеналам» ірваўся, але цяпер мы яго прытрымалі. Паглядзім, – сказаў Слесарчук.