Усе навіны

42-гадовы Рэйна абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры

Брамнік «Кома» Хасэ Рэйна паведаміў, што завершыць кар'еру па заканчэнні бягучага сезона.

«У студзені ў клуб прыйшоў новы галкіпер, і я адчуў, што мяне адсунулі на другі план. У той момант я сказаў жонцы: «Думаю, прыйшоў час».

Я адчуваю сябе неверагодна шчаслівым, азіраючыся назад і згадваючы ўсё, што перажыў.

Апошні матч? Аддаю перавагу таму, каб не думаць пра тое што буду адчуваць. Надзець у апошні раз надзець пальчаткі будзе асаблівым момантам», – сказаў Рэйна ў інтэрв'ю Movistar +.

За сваю кар'еру 42-гадовы брамнік таксама пагуляў за «Барселону», «Вільярэал», «Ліверпуль», «Напалі», «Баварыю», «Мілан», «Астан Вілу» і «Лацыа».

Акрамя гэтага, на яго рахунку 36 матчаў за зборную Іспаніі.

З падрабязнай статыстыкай па сезонах і турнірах можна азнаёміцца ​​тут.