Гаджы Гаджыеў: «Арыс» прапанаваў Радзькову заробак у 6 разоў большы, чым у махачкалінскім «Дынама»
Прэзідэнт махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д1) Гаджы Гаджыеў распавёў падрабязнасці сыходу беларускага спецыяліста Арцёма Радзькова ў «Арыс» (Кіпр, Д1).
– Натуральна, з намі з «Арыса» ніхто не раіўся перад прызначэннем Радзькова.
Наогул гісторыя з працай Арцёма ў нас простая. Ён з'явіўся ў нас на зборах, каб спачатку крыху павучыцца ў Бердыева, а потым застаўся ў нашым клубе памочнікам галоўнага трэнера. За ўвесь час працы ён паказаў сябе дастойным прафесіяналам.
Ён мог у прынцыпе і дапрацаваць да канца сезона. Нават спярша дамовіліся, што так і будзе.
Але потым разам з Шамілем Газізавым перагаварылі і вырашылі, што адпусцім яго, бо думкамі ён ужо там: каманда гуляе ў Еўропе, заробак у 6 разоў вышэйшы, чым у нас.
Тым больш на Кіпры папрасілі яго прыступіць да працы крыху крыху раней для падрыхтоўкі каманды. І мы вырашылі, што нармальна будзе адпусьціць чалавека.
Арцём развітаўся з хлопцамі, сказаў усім дзякуй, і мы яго таксама падзякавалі. Добры спецыяліст. Пажадалі яму поспехаў і ўдачы, – сказаў Гаджыеў.