Усе навіны

«МЮ» хоча дамовіцца з «Вулвз» выплачваць суму адступных за Кунью ў памеры 62,5 млн фунтаў па частках

«Манчэстэр Юнайтэд» амаль дамовіўся па ўмовах асабістага кантракту з форвардам «Вулверхэмптана» Матэусам Куньей, паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі крыніцы, 25-гадовы бразілец ужо пагадзіўся далучыцца да «манкуніянцаў».

Таксама «Манчэстэр Юнайтэд» мае намер дамовіцца з «Вулвехэмптанам» па выплаце сумы адступных за Кунью ў памеры 62,5 мільёна фунтаў часткамі.

«Вулверхэмптоа» набыў форварда летам 2023 года ў «Атлетыка», скарыстаўшыся опцыяй выкупу за 50 мільёнаў еўра. У бягучым сезоне на яго рахунку 17 галоў і 6 асістаў у 34 матчах. Статыстыка тут.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы АПЛ глядзіце тут.