Усе навіны

Кавалевіч – пра крытыку «Нёмана»: «Якія гэта экспэрты? Няўжо не відавочна, што мы стварылі ў ЧБ больш момантаў?»

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч адказаў крытыкам каманды за няўдалы старт у ЧБ.

Пасля 9 тураў каманда на 10 месцы.

– Ігар Мікалаевіч, многія эксперты пішуць пра крызіс каманды. Што скажаце?

– Якія гэта эксперты? Няўжо не відавочна, што мы стварылі ў лізе больш момантаў. Працэнт рэалізацыі ў нас, вядома, кульгае. Якія гэта эксперты, канапавыя?

У нас ёсць праблемы са складам. У камандзе шэсць чалавек асноўнага складу не гуляюць.

Няма ў абойме Панці, Еўдакімава, Казлова, Савіцкага. Раней сышлі з каманды Алыкулаў і Карповіч. Цяпер мы не можам дэманстраваць гульню, якую паказвалі іншыя футбалісты, – сказаў Кавалевіч.