Усе навіны

«Ман Сіці» правядзе цырымонію развітання з дэ Бруйнэ пасля гульні з «Борнмутам»

«Манчэстэр Сіці» правядзе цырымонію развітання з паўабаронцам каманды Кевінам дэ Бруйнэ.

Мерапрыемства адбудзецца сёння, 20 траўня, да і пасля апошняга хатняга матчу «гараджан» у сезоне 2024/25.

У 22.00 пачнецца гульня паміж «Манчэстэр Сіці» і «Борнмутам» у 37-м туры АПЛ.

Нагадаем, што 33-гадовы бельгіец пакіне каманду пасля заканчэння сезона на правах свабоднага агента. Пра гэтае рашэнне ён аб'явіў у пачатку красавіка.

Кевін выступае за «Ман Сіці» з лета 2015 года пасля пераходу з «Вольфсбурга» за 76 млн еўра. Разам з клубам ён выйграў 18 трафеяў. Яго статыстыку можна знайсці тут.

Перад пачаткам матча клуб прапануе балельшчыкамі сустрэць прыбыццё гульца на арэну.

Пасля гульні плануецца арганізаваць для бельгійскага гульца калідор гонару ад кіраўніцтва, персанала і гульцоў клуба.