АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Ва ўзросце 31 года памёр экс-аднаклубнік Філіпенкі – Кінда
Пайшоў з жыцця паўабаронца «Макабі» Хайфа Гадзі Кінда, паведамляе Instagram клуба.
Футбалісту быў 31 год. Дакладная прычына смерці невядомая. Клуб раней паведамляў, што гулец у апошнія тыдні перажываў «складаныя медыцынскія праблемы».
У сезоне 2017/18 Кінда гуляў разам з Ягорам Філіпенкам у «Ашдодзе», дзе беларус знаходзіўся на правах арэнды. Таксама Кінда выступаў за «Бэйтар» і «Канзас Сіці».
Гадзі быў гульцом зборнай Ізраіля, за якую ён згуляў 10 матчаў і набраў 2+1. Сваю адзіную галявую перадачу ён аддаў у таварыскім матчы супраць зборнай Беларусі ў чэрвені мінулага года (4:0). Гэта была апошняя гульня паўабаронцы і яго апошняе галявое дзеянне за нацыянальную зборную.
Кар'ера гульца тут.