Усе навіны

Рубен Амарым: «Людзі па-іншаму будуць глядзець на «Манчэстэр Юнайтэд», калі мы выйграем еўрапейскі тытул»

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Рубен Амарым падзяліўся чаканнямі ад фіналу Лігі Еўропы супраць «Тотэнхэма».

«Людзі па-іншаму будуць глядзець на нашую каманду, калі мы выйграем еўрапейскі тытул. Гэта дапаможа нам у будучыні. Але гэта не мяняе сезон.

У нас ёсць важнейшыя справы, з якімі трэба разабрацца, каб вярнуць гэты клуб на вяршыню; заўтрашні дзень можа дапамагчы і даць нам сілы зрабіць тое, што мы павінны зрабіць», – сказаў Амарым.

Гульня адбудзецца 21 траўня. Пачатак а 22.00.