Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка можа змяніць Ганчарэнку на пасадзе галоўнага трэнера «Ніжняга Ноўгарада»

Былы трэнер брэсцкага і маскоўскага «Дынама», чэх Марцэл Лічка, можа ўзначаліць ніжагародскі «Пары НН», які цяпер трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, паведамляе тэлеграм-канал «Инсайды от Карпа».

«Лічка таксама вядзе перамовы з клубамі з Ізраіля і Кіпра: на гэтым тыдні ў Дубаі, дзе Марцэл цяпер адпачывае з жонкай, запланаваны шэраг сустрэч, якія могуць вызначыць далейшы трэнерскі лёс чэха па-за Расіяй. У РПЛ жа, апроч «Крылаў», Лічку ў якасці альтэрнатывы Ганчарэнку на наступны сезон разглядае «Ніжні Ноўгарад».