Усе навіны

Белінгем прапусціць 3 месяцы праз аперацыю на плячы (The Athletic)

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем перанясе аперацыю на плечы пасля клубнага чэмпіянату свету, піша The Athletic.

Пасля хірургічнага ўмяшання 21-гадовы англічанін будзе недаступны для гульні каля 3 месяцаў, таму прапусціць пачатак сезона 2025/26. Клубны чэмпіянат свету пройдзе з 15 чэрвеня па 13 ліпеня ў ЗША.

Нагадаем, Белінгем вывіхнуў плячо ў матчы супраць «Рая Вальякана» у лістападзе 2023-га, а з тых часоў насіў адмысловую абарону. Паведамляецца, што «Рэал» ведаў пра праблемы гульца з плячом у перыяд з 2020 па 2023 гады, калі той гуляў за дортмундскую «Барусію».

Для забеспячэння поўнага аднаўлення і пазбягання рызык далейшых траўм было прынята рашэнне аб аперацыі. Плануецца, што Джуда прааперыруюць у той жа клініцы, дзе праводзілі аперацыю Ферлана Мендзі, Антоніа Рудзігера і Эдэра Мілітаа.

У гэтым сезоне Белінгем забіў 14 мячоў і аддаў 13 асістаў у 51 матчы на ​​клубным узроўні. Падрабязная статыстыка тут.