Усе навіны

Амад Дыяло: «МЮ» зробіць усё магчымае, каб выйграць Лігу Еўропы»

Правы вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Амад Дыяло падзяліўся чаканнямі ад фіналу Лігі Еўропы супраць «Тотэнхэма», які адбудзецца 21 траўня а 22-й гадзіне.

«Я быў на лаўцы запасных (падчас фіналу ЛЕ 2021 года «Вільярэал» – «МЮ» – заўв.). Я быў малады і недасведчаены але гэта быў добры досвед для мяне – першы фінал Лігі Еўропы з камандай. У той час у нас былі выдатныя гульцы, такія як Пагба і Кавані. Для мяне гэта была мара.

Але зараз мой час. Гэта шанц для клуба, гульцоў, заўзятараў, таму што яны заслугоўваюць яго. Мы выкладземся на поўную і зробім усё магчымае, каб выйграць гэты турнір», – сказаў Дыяло.