Усе навіны

Андрэ Анана: «Гэты сезон быў вельмі цяжкім для «МЮ», але ў нас ёсць яшчэ адна магчымасць, якой мы павінны скарыстацца»

Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Андрэ Анана падзяліўся чаканнямі ад фіналу Лігі Еўропы супраць «Тотэнхэма», які адбудзецца 21 траўня ў 22.00.

«Для мяне фінал – гэта вялікі гонар, прывілей. Мой першы фінал быў супраць «Манчэстэр Юнайтэд» у Лізе Еўропы, калі я гуляў за «Аякс», і мы прайгралі, таму зноў быць у фінале з «МЮ» на гэты раз – проста вельмі добра для мяне. Мы вельмі пазітыўна настроены і натхнёныя, бо ведаем, наколькі важны гэты матч.

Мы ўжо знаёмыя з гэтым стадыёнам, паколькі ўжо выйгравалі там (у «Атлетыка» – заўв.) і спадзяемся, што зможам вярнуцца з перамогай зноў. Гэты сезон быў вельмі цяжкім для нас, але ў нас ёсць яшчэ адна вялікая магчымасць, якую мы павінны скарыстацца.

Я не скажу, што гэтая гульня выратуе наш сезон (калі мы пераможам – заўв.), але яна прынясе крыху радасці заўзятарам», – сказаў Анана ў інтэрв'ю для афіцыйнага сайта «МЮ».