Усе навіны

Прэс-сакратар «Арыса» Пападопулас: «Спадзяемся, Радзькоў дапаможа нам»

Прэс-сакратар «Арыса» (Кіпр, Д1) Костас Пападопулас падзяліўся меркаваннем пра прызначэнне беларуса Арцёма Радзькова на пасаду галоўнага трэнера каманды.

– Гэта амбіцыйны трэнер, і мы спадзяемся, што ён зможа нам дапамагчы. Гэты трэнер быў у спісе з самага пачатку. На абмеркаванне вылучылі дзясяткі імёнаў, але Радзькоў быў у пачатку спісу. Ён паказаў нам, што шмат ведае пра каманду, – сказаў Пападопулас.