Усе навіны

Шуманскі, Жульпа, Скапец і яшчэ 25 гульцоў – у пашыраным спісе зборнай Беларусі U-21

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-21 Віталь Паўлаў вызначыўся з пашыраным спісам футбалістаў на навучальна-трэніровачны збор.

Ён пройдзе з 1 па 8 чэрвеня ў Беларусі.

Брамнікі: Арцём Каратай, Іван Шымаковіч (абодва – «Дынама-Мінск»), Арсеній Скапец (БАТЭ).

Абаронцы: Мікіта Баранок, Ягор Бажко (абодва – «МЛ Віцебск»), Мацвей Бахно («Лех», Польшча), Максім Бурко («КАМАЗ», Расія), Кірыл Гоманаў («Іслач»), Аляксей Дунаеў («Дняпро»), Антон Лукашоў («Славія-Мазыр»), Вадзім Марцінкевіч («Гомель»), Уладзіслаў Мялько («Тарпеда-БЕЛАЗ»), Яўген Новых («Віцебск»), Васіль Чарняўскі («Слуцк-2024»).

Паўабаронцы: Уладзіслаў Варакса, Андрэй Дзенісюк, Ілля Дубінец (усе – «Мінск»), Аляксандр Гуз («Іслач»), Данііл Душэўскі («Младост», Сербія), Даніла Жульпа (БАТЭ), Глеб Кучко («Вісла Плоцк», Польшча), Марк Мокін («Балтыка», Расія), Руслан Мялкоўскі («Арсенал»), Артур Назаранка («Нёман»), Радзівон Пячура («Кубань», Расія), Ягор Пракапенка («Сарыя», Іспанія), Кірыл Цапянкоў («Дынама-Мінск»), Цімафей Шаркоўскі («Тарпеда-БЕЛАЗ»).

Нападаючыя: Цімафей Сіманенка («Мінск»), Аляксандр Французаў («Арсенал»), Арцём Шуманскі (ЦСКА, Расія).

Зборная Беларусі правядзе дзве таварыскія сустрэчы – 4 чэрвеня ў Баранавічах на стадыёне «Лакаматыў» супраць аднагодкаў з Азербайджана і 7-га ў Мінску на Нацыянальным футбольным стадыёне супраць маладзёжнай зборнай Кітая U-22.

Абодва матчы пачнуцца ў 19.00.