Усе навіны

Дырэктар па развіцці «МЛ Віцебск»: «Спадзяюся, што мы выйдзем на пік у сем тысяч гледачоў»

Дырэктар па развіцці «МЛ Віцебск» Дзмітрый Краснадубскі распавёў пра мэты па наведвальнасці хатніх матчаў клуба ў чэмпіянаце Беларусі.

– Праведзена вялікая праца. Усе адэкватныя людзі бачаць якая праведзена праца і я спадзяюся, што наша аўдыторыя будзе павялічвацца і летам мы выйдзем на пік у шэсць, я спадзяюся і ў сем тысяч гледачоў. Будзем біць новыя рэкорды і наша аўдыторыя будзе расці і расці, таму што праца робіцца вельмі вялікая. Я ўдзячны ўсім супрацоўнікам клуба, хто мае дачыненне да гэтага, таму ўсім дзякуй, – сказаў Краснадубскі.