Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Не хачу пакідаць 5 ці 6 гульцоў па-за складам. Скароціце яго – і я застануся»

1

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пасля матчу 37-га тура АПЛ з «Борнмутам» (3:1) заявіў, што хоча скараціць склад каманды.

Іспанскі трэнер распавёў, што яму цяжка казаць гульцам, што яны не трапляюць у заяву на матч. Ён паведаміў клубу, што не жадае гэтага больш рабіць.

«Я сказаў клубу, што не хачу гэтага (складу пабольш – заўв.). Я не хачу пакідаць пяць ці шэсць гульцоў па-за складам. Калі скараціце склад, я застануся.

Мне цяжка казаць гульцам, якія сядзяць на трыбуне, што яны не могуць выйсці на поле.

Каля трох-чатырох месяцаў мы не маглі сабраць 11 гульцоў, у нас не было абаронцаў — гэта было вельмі цяжка. Пасля гэтага гульцы вярнуліся. У наступным сезоне такой сітуацыі не павінна быць.

Як трэнер, я не магу працаваць з 24 гульцамі. Кожны раз, калі складаю заяўку, мушу пакідаць 4, 5 ці 6 футболістаў па-за складом, таму што яны не могуць выйсці на поле.

Такога больш не будзе. Я сказаў клубу, што не хачу гэтага.

Ці значыць гэта, што гульцы сыдуць? Гэта пытанне да клуба. Я не хачу мець 24, 25, 26 гульцоў, калі ўсе здаровыя. Калі будуць траўмы — значыць, не пашанцавала. Але ў нас ёсць гульцы з акадэміі, і мы справімся», — сказаў Гвардыёла.

Нагадаем, што зімой 2025 года «Манчэстэр Сіці» падпісаў форварда Амара Мармуша, паўабаронцу Ніка Гансалеса і абаронцаў Абдукадзіра Хусанава і Вітара Рэйса. Сумарна «гараджане» патрацілі на гэтыя падпісанні больш за 200 мільёнаў еўра.

Таксама ў лютым 2025 года з арэнды вярнуўся аргенцінскі паўабаронца Клаўдыё Эчэверы, які гуляў за «Рывер Плейт».

Зімовую трансферную кампанію «Манчэстэр Сіці» можна паглядзець тут.

Грышка Азарной
Странное заявление...
Адказаць
0