Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» не будзе гуляць у еўракубках у наступным сезоне

У наступным сезоне «Манчэстэр Юнайтэд» не будзе выступаць у еўракубках.

Каманда саступіла «Тотэнхэму» (0:1) у фінале Лігі Еўропы і страціла шанц выйсці ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон.

У чэмпіянаце Англіі «МЮ» ідзе 16-м за тур да фінішу. Ім таксама не ўдалося выйграць Кубак Англіі ці Кубак лігі, каб атрымаць пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Апошні раз каманда не гуляла ў еўракубках у сезоне-2014/15.