Усе навіны

«Тотэнхэм» чацвёрты раз у сваёй гісторыі выйграў еўракубак

«Тотэнхэм» стаў пераможцам Лігі Еўропы сезона-2024/25.

У фінале каманда абыграла «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0. Адзіны мяч забіў Брэнан Джонсан.

«Шпоры» чацвёрты раз у сваёй гісторыі выйгралі еўракубак. Першы яны заваявалі ў 1963 годзе – гэта быў Кубак уладальнікаў кубкаў.

Пасля гэтага лонданскі клуб двойчы выйграваў Кубак УЕФА – у 1972 і 1984 гадах.

Яшчэ два разы каманда прайгравала ў фіналах (Кубка УЕФА-1973/74 і Лігі чэмпіёнаў-2018/19).