Усе навіны

Пастэкоглу – пра перыяд без трафеяў: «Я адчуваў нервовасць усіх у клубе»

Галоўны трэнер «Тотэнхэма» Эндж Пастэкоглу пракаментаваў перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд» (1:0) у фінале Лігі Еўропы.

«Я ўсё яшчэ спрабую ўсвядоміць усё гэта. Ведаю, што гэта значыць для клуба. Нажаль, чым даўжэй гэта доўжыцца (час без трафеяў – заўв.), тым цяжэй яго перапыніць.

Я адчуваў нервовасць усіх у клубе, таму што яны былі ў такой сітуацыі раней. Пакуль ты не скінеш гэты груз са спіны, ніколі не зразумееш, што гэта за адчуванне.

Я заўсёды лічыў, што футбол у плэй-оф адрозніваецца ад футбола ў чэмпіянаце. Калі вы знаходзіцеся ў такой сітуацыі, гэта зводзіцца да добрай арганізацыі, веры, наяўнасці добрага плана на гульню і момантаў.

Мне заўсёды было камфортна, што калі мы выйдзем наперад, то зможам звесці на нішто большую частку таго, што «Ман Юнайтэд» збіраецца стварыць», – сказаў Пастэкоглу для TNT Sports.